Наверх
Войти на сайт
Регистрация на сайте
Зарегистрироваться
На сайте недоступна
регистрация через Google
Мобильные приложения
AppStore GooglePlay

Parise, 39 - 13 марта 2010 00:22

Все
[SIZE=+1][COLOR=red]Аднавiм гiсторыю[/COLOR][/SIZE]

Магілёў — адзін з найстаражытнейшых беларускіх гарадоў, аднак беларускасці ў ім ані знаку: большасць шыльдаў напісаныя на расійскай мове, тое ж самае можна сказаць пра абвесткі і рэкламу. Нават усходнія сябры, прыязджаючы ў госці, шчыра здіўляюцца: маўляў, чаму няма помнікаў вашым нацыянальным дзеячам, чаму нельга ўбачыць і пачуць праяваў беларускай самабытнай культуры? Вядома ж, гэтыя праблемы ўзніклі ня сёння, аднак вырашаць іх неяк трэба. Калі, канешне, мы і надалей хочам заставацца беларусамі... Аб магчымых шляхах вяртання Магілёва ў арбіту беларускасці чытайце ў актуальным інтэрв’ю з Яўгенам Андрэенкам.

Жыхар нашага горада, Яўген Андрэенка, не прадстаўляе ніякіх палітычных партый або плыняў. Ён — магілёвец, які занепакоены выцясненнем роднай мовы з агульнага і афіцыйнага ўжытку і які мае намер змяніць сітуацыю да лепшага. Яўген зрабіўся ініцыятарам акцыі, сутнасць якой патлумачыў нашаму карэспандэнту...

— Разам з аднадумцамі я звярнуўся да кіраўніцтва горада з прапановай выправіць прыкрае, на мой погляд, становішча, — распавядае Яўген. — Пра тое, што Магілёў — беларускі горад, сёння мажліва толькі здагадвацца. Усе шыльды на крамах, на прыпынках грамадскага транспарту, уся рэклама — на расійскай мове. Мы паважаем мову братняга нам народа, але ж не варта забывацца на тое, што ў нас ёсць і свая ўласная мова...

Незразумелая сітуацыя і з ушанаваннем памяці нашых нацыянальных дзеячоў. У Магілёве ёсць помнік Аляксандру Пушкіну, Тарасу Шаўчэнку, нават азербайджанская суполка неяк знайшла мажлівасць усталяваць помнік суайчынніку... Гэта ўсцешвае, гэта добра, але ж дзе помнікі нашым землякам?

Сябры тапанімічнай камісіі кажуць, што зараз няма сродкаў. Маўляў, калі хочаце помнік, — будуйце за свае грошы. Але ж мы маем надзею на патрыятызм гарадской улады. Усё ж, мы беларусы! Няўжо мы не знойдзем зусім невялікія грошы ў бюджэце, каб усталяваць помнік цалкам не чужому нам чалавеку? Чаму б, напрыклад, не паставіць помнік класіку беларускай літаратуры Максіму Гарэцкаму? Яго імя побач з імёнамі Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Якуба Коласа...

Мэта маёй ініцыятывы не ў тым, каб сабраць безліч подпісаў, а ў тым, каб звярнуць увагу новага мэра на гэту надзвычай балючую праблему. Дарэчы, вельмі ўсцешвае той факт, што віншаванні Станіслава Пятровіча на афіцыйным сайце робяцца па-беларуску. Гэта дае надзею на тое, што беларуская мова будзе і надалей пашырацца сярод прадстаўнікоў гарадской улады.

А праблема існуе... Сёння трэба вучыцца думаць і гаварыць па-беларуску. Калі, канешне, мы жадаем, каб нашы дзеці выраслі беларусамі і былі выхаваныя на беларускай культуры. Ня трэба забывацца таксама на тое, што 2010 год на Магілёўшчыне быў абвешчаны Годам роднай мовы. Хочацца верыць, што сітуацыя зменіцца да лепшага і мы рэальна адчуем тое, што ў нас не адна, а дзве дзяржаўныя мовы...

Я ўжо звяртаўся ў структуры гарадской, абласной улады і нават у міністэрства. Мэру Магілёва я прапаноўваў наступнае:
Рабіць на беларускай мове шыльды на дзяржустановах, на прыпынках транспарту, а таксама значную частку рэкламы, зваротаў, аб’яваў і іншага інфармавання насельніцтва;
Спрыяць адкрыццю беларускамоўных груп у садах і класаў у школах праз актыўнае інфармаванне і заахвочванне бацькоў і дзяцей;
Распачаць устаноўку помнікаў беларускім нацыянальным дзеячам і літаратарам, чыё жыццё было звязана з Магілёвам;
Спрыяць вяртанню гістарычных назваў магілёўскім вуліцам і праспектам, а таксама спрыяць наданню ім імёнаў беларускіх нацыянальных дзеячоў і літаратараў, чыё жыццё было звязана з нашым горадам;
Асабіста спрыяць папулярызацыі беларускай мовы праз выступы на агульнанацыянальных святах і значных культурных мерапрыемствах па-беларуску.


Зараз мая ініцыятыва па збіранні подпісаў пад зваротам да мэра горада працягваецца. Жадаючых прашу далучацца. Звяртаючыся да магілёўскіх уладаў хачу прывесці просты прыклад. У Полацку пры актыўнай падтрымцы старшыні гарвыканкама амаль кожны год усталёўваюцца помнікі дзеячам беларускай гісторыі і культуры. Магчыма, таму Полацк і абвешчаны культурнай сталіцай Беларусі. Гэтага б хацелася пажадаць і нашаму роднаму Магілёву.

Каб далучыцца да акцыі Яўгена, вы можаце пакінуць сваё прозвішча, імя і імя па бацьку пад гэтым артыкулам у каментарах (пажадана таксама пачуць ваша меркаванне і адносна гэтай акцыі, і адносна ўзнятай праблемы). Або вы маеце магчымасць даслаць звесткі пра сябе, прапановы і пажаданні на электронны адрас Яўгена (yaughen@tut.by).
Добавить комментарий Комментарии: 1
АССОЛЬ
АССОЛЬ , лет18 октября 2011 00:07
ДЯКУЮ ЗА ВАШ ВІДВЕРТИЙ МОВНИЙ ПАТРІОТИЗМ! :rose: :rose: :rose:
Мы используем файлы cookies для улучшения навигации пользователей и сбора сведений о посещаемости сайта. Работая с этим сайтом, вы даете согласие на использование cookies.